Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Нашэсце Пінгфінаў. Знаёмства са стартапам выпускніцы БДУ

Нясумная сустрэча з айчынным стартапам прайшла 27 верасня ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Студэнты старэйшых курсаў даведаліся пра тое, куды сыходзяць грошы, як правільна іх траціць і эканоміць. У гэтым дапамагла разабрацца выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ Юлія ЛАКАТКОВА, якая кіруе камандай новага праекта “Пінгфін”. Раней Юлія сама сядзела ў такой аўдыторыі корпуса на Маскоўскай, калі тут размяшчаўся журфак....

“Хутчэй, грамчэй, ярчэй”: у Мінску адбыўся H.O.G. Rally Minsk 2017 (+відэа)

Чым больш лічба на календары, тым далей мы становімся ад ўжо звыклых цёплых дзянькоў. Сонца становіцца менш, вечары – халадней, лісце – жаўцей. І ў якасці развітальнага акорда, падводзячага вынікі мінуўшага лета ярка і шумна прайшоў H. O. G. Rally Minsk 2017.Ужо на ўваходзе наведвальнікі змаглі адчуць на сабе атмасферу еўрапейскіх байк-фэстаў. Паўсюль банеры са знакамі Harley Davidson, на ўваходзе...

Сезон скончаны. Гран-пры «Тэатральнага куфара» павёз тэатр з Балгарыі

Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар БДУ- 2017» завяршыўся 27 верасня. За 7 фестывальных дзён гледачы паспелі атрымаць асалоду ад 17 спектакляў. Усе пастаноўкі праходзілі на пляцоўках Ліцэя БДУ, і тут жа адбылася цырымонія ўзнагароджання і закрыцця тэатральнага форуму.Увесь тыдзень «сябе паказвалі і на іншых глядзелі» 200 удзельнікаў фестывалю. Многія з іх упершыню пабывалі ў Беларусі. Знаёміліся не...

У нашым універсітэце зноў праходзіць конкурс #MothersDaywithBSU!

Запрашаем паўдзельнічаць у наступных намінацыях: — “Мама і я” (фота з мамай); — “Я — Мама!” (Фота з дзіцем / дзецьмі); — “Я ў мамы рэжысёр” (відэа з віншаваннем або запісам верша ўласнага сачынення або іншых аўтараў). Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выкласці сваю працу з хэштэгам #MothersDaywithBSU_2017 або адправіць на пошту ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю: uvrmbsu@gmail.com Акцыя працягнецца...

Што паказвалі тэатры Беларусі на «Тэатральным куфары 2017»?

У гэтым годзе Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў наведалі 17 тэатраў, 7 з іх – беларускія. Касцюмы, пластыка, прэм’еры, хатнія жывёлы, эмоцыі і перажыванні – чым яшчэ пакаралі сэрцы гледачоў тэатры Мінска і Гомеля, мы цяпер раскажам. Прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта Два тэатры БДУ ўдзельнічалі ў фестывалі: «На балконе» і «На філфаку». Яны ж калісьці стаялі ля вытокаў зараджэння «Тэатральнага куфара»....

«Ищу друга» или Как студенты поактивничали на BSU FESTе (+видео)

Не каждую пятницу увидишь, как орда студентов вместо пар направляется в лесные массивы. Правда, 22 сентября, на насыщенной кислородом территории МООЦ «Лидер» уже вовсю гуляла музыка осеннего BSU FEST 2017.Юные путешественники, разбившись по небольшим группам, словно наощупь пробирались через пункты проверки, регистрировались, закрепляли на руки браслеты и разбредались по развлекательным блокам. Зоны отдыха растянулись по всей площадке феста: кресла-мешки и...

«Мінчанінам года» стаў прафесар БДУ!

Такога звання ганараваны Уладзімір САЕЧНІКАЎ, загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій ФРКТ, за актыўную навуковую і выкладчыцкую дзейнасць у галіне вышэйшай адукацыі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 9 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі. Вучыцца ў Мінск Уладзімір Аляксеевіч прыехаў у 1971 годзе з ваеннага гарадка Віцебскай вобласці. «Са школьных прадметаў мне падабалася фізіка і матэматыка, – успамінае прафесар. – Паступіць у Белдзярж­універсітэт...

Пашыраючы гарызонты. Прафесар Міхаіл Жураўкоў пра набыткі кафедры і замежныя кантакты (+відэа)

З нагоды 80-годдзя  кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі ММФ  яе загадчык прафесар Міхаіл ЖУРАЎКОЎ распавёў пра дасягненні і сур’ёзныя планы калектыву. – Міхаіл Анатольевіч, як бу­дзеце адзначаць юбілей? – Кафедра пачала сваю афіцыйную дзейнасць з вучэбнага года, адпаведна і мы мяркуем у верасні–кастрычніку правесці шэраг мерапрыемстваў, каб адсвяткаваць  знамянальную дату. Гэта і спец­семіна­ры з запрашэннем нашых сяброў з іншых краін,...

Белае палатно размалююць акцёры і рэжысёры. «Тэатральны куфар БДУ — 2017» пачаў сваю гульню

Ужо ў 14-ы раз праходзіць міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар БДУ-2017». З 21 па 27 верасня ў БДУ збяруцца 20 тэатраў з 9 краін. У конкурснай праграме возьмуць удзел больш за 200 артыстаў. Урачыстае адкрыццё форуму прайшло ў Ліцэі БДУ 21 верасня. Моладзевы тэатр «Кола» з Віцебска стаў спецыяльным госцем цырымоніі. Менавіта з яго пачаўся тэатральны форум...

Адказы на пытанні. Абвешчаны прызёры XIII Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд (+відэа)

Уладальнікам Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд стала расійская «Першая зборная» (Масква), якая набрала 62 балы. Вынікі змагання падведзены 10 верасня ў БДУ. Другой у інтэлектуальнай гонцы стала зборная «Вельмі змянілася за лета» (Мінск) з 38 баламі. Трэцяе месца ў мінскай зборнай «Корпрусариум deluxe», у якой 32,75 бала. Найлепшай у гульні «Што? Дзе? Калі?» стала каманда «Першая зборная»....

«Прыцягні! Падтрымай! Натхні!». БДУ далучыўся да Вялікай хартыі ўніверсітэтаў (+відэа)

Цырымонія падпісання адбылася ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Універсітэцкія каштоўнасці для сённяшняга дня: цэнтральна-еўрапейскія перспектывы і праблемы», якая завяршылася 31 жніўня ў Печскім універсітэце (Венгрыя). БДУ прадставіў прарэктар па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Уладзімір СУВОРАЎ. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт Вялікай хартыі ўніверсітэтаў Агнета Блат, рэктар Балонскага ўніверсітэта Франчэска Уберціні, рэктар Печскага ўніверсітэта Ёзэф Бодзіс. Далучэнне БДУ да хартыі паспрыяе...