Гісторыя, дзяржава і ўніверсітэт: ад ідэі стварэння БДУ прайшло 100 гадоў (+відэа)
Міжнародная навуковая канферэнцыя «1917 год у гістарычных лёсах Беларусі» прайшла 30 лістапада – 1 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Форум быў прысвечаны стогадоваму юбілею падзей 1917 года, якія прадвызначылі не толькі развіццё беларускай дзяржаўнасці, але і станаўленне БДУ. Пра важныя моманты гэтых двух дзён – у нашым матэрыяле. Векавы шлях Адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне праходзілі ў гістарычным месцы –...
Званнем «Ганаровы прафесар БДУ» ўшанаваны старшыня Парламента Грузіі (+відэа)
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль уручыў 21 лістапада дыплом «Ганаровы прафесар БДУ» старшыні Парламента Грузіі Іраклію Кабахідзэ. Гэтага звання высокапастаўлены госць быў ганараваны за вялікі асабісты ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін паміж Грузіяй і Беларуссю. Урачыстая цырымонія прайшла ў БДУ ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь парламенцкай дэлегацыі Грузіі. Краіны маюць намер і далей умацоўваць супрацоўніцтва,...
Геафак – гэта не хабза. Першы стобальнік пра свае ўражанні аб вучобе ва ўніверсітэце
Сёлета Мікіта РАГОЎСКІ з Светлагорску стаў першым стобальнікам па геаграфіі. Карэспандэнту газеты «Універсітэт» ён распавёў пра асаблівасці жыцця ў інтэрнаце, пра цікавых выкладчыкаў, падрыхтоўку да алімпіяд і студэнцкі капуснік. – Калі вяртаюсь у Светлагорск, мяне дзівіць, што няма гулу машын. Адчуваецца правінцыя. У Менску шмат людзей — шэрай масы, якія праліваюць злосць на іншых. Напрыклад, могуць у метро спецыяльна...
“Глядзіце! Я тут, я існую!” Студэнты паказалі сябе ў танцавальным батле (+відэа)
Адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU Dance Festival прайшоў у лістападзе ў рамках акцыі “Творчая моладзь супраць СНІДу” і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь. У фэсце было 2 этапы: 1 – адборачны і 2 – гала-канцэрт. Выступалі салісты і танцавальныя калектывы ў кірунках: show-dance, krump, jazz-funk, hip-hop, house, мадэрн, джаз-мадэрн, кантэмпарары, попінг, локінг і інш. Паўдзельнічаць маглі студэнты з...
Дзень студэнта – у Рызе. Студэнты БДУ пабывалі ў Латвійскім універсітэце
Актывісты студэнцкіх арганізацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі Міжнародны дзень студэнта 17 лістапада ў сталіцы Латвіі. Візіт быў падрыхтаваны і арганізаваны органамі студэнцкага самакіравання вядучых ВНУ краін удзельніц – Студэнцкай асамблеяй ад Белдзяржуніверсітэта (пры падтрымцы творчага саюза) і студэнцкім саветам Латвійскага ўніверсітэта. Таксама ў рамках Міжнароднага дня студэнта на мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі студэнцкага савета Літоўскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага. Яўген Харук,...
Біялогія і механіка: сінтэз для інавацый
Сёлета прэмія імя А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук прысуджана прафесару Генадзю Міхасёву і дацэнту Марыне Батогавай з механіка-матэматычнага факультэта. Загадчык кафедры бія- і нанамеханікі доктар фіз.-мат. навук Генадзь Міхасёў расказаў нашай газеце пра даследаванне «Мадэлі тонкіх абалонак і метады даследавання іх устойлівасці і ваганняў у механіцы і біялогіі: ад макра- да нанапамерных сістэм» і іншыя кірункі...
Картонны горад будаваў ІБМТ, ФМА перасяляўся ў Гай, а перамогу ў капусніку заваявалі рыцары з гістфака
16 лістапада ў Ліцэі БДУ прайшло любімае студэнтамі мерапрыемства – “Капуснік БДУ”. За 11 гадоў ён стаў практычна брэндам студэнцкага саюза. Сёлета ў капусніку прынялі ўдзел 19 факультэтаў – гэта рэкорд. Упершыню выступіў МДЭІ імя А. Д. Сахарава і адразу паказаў высокі ўзровень. Удзельнік іх каманды – Іван Дарафейчык выйграў у намінацыі “Найлепшая мужчынская роля”, хоць, на дзіва, гэтаму “не...
Давайте познакомимся под мелодию дружбы!
25 ноября запомнится многим студентам праздником под названием «Мелодия дружбы». Уже с названия концерта можно понять, что было много песен и танцев. Цель данного праздника заключалась в том, чтобы скрепить отношения студентов не только между собой, но и с университетом, который они выбрали как свою альму-матер. Ведь будущее зависит не только от интеллекта, но и от социальных навыков. Праздничный концерт...
Мінералагічная выстава “Каменная казка” пройдзе з 5 па 9 снежня ў БДУ (+відэа)
Пройде яна па адрасе: пр. Незалежнасці, 4. З прывітаннем да гасцей і ўдзельнікаў звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Мікалай Клебановіч. У рамках традыцыйных мерапрыемстваў запланаваны тэматычныя экспазіцыі: “Геаметрыя крышталяў”, “Скарбы гаспадыні Меднай гары”, у якой сабраны самацветы Урала, “Перламутравая вясёлка” пазнаёміць з вырабамі з ракавін малюскаў. Пройдуць фотавыставы “Фантазія прыроды ў агатах”, “Закамянеласці – пуцяводная нітка прыроды” і аўтарскія выставы з...
Кірмаш дабра БДУ: таленты, творчасць і дабрачыннасць!
Таленавітыя студэнты, выпускнікі і супрацоўнікі БДУ аб’ядналіся, каб стварыць цёплы і творчы “Кірмаш дабра БДУ”! 21 лістапада ў холе галоўнага корпуса БДУ на вырабы, выпечку і сертыфікаты на творчыя паслугі тавараў для дзяцей абмянялі на цэлых 400 сэрцайкаў! У пераводзе з “грошай кахання і дабра” гэта эквівалентна нашым рублям. Арганізатарам выступіў цэнтр добраахвотніцкай дзейнасці БДУ пры ўпраўленні выхаваўчай работы з...
