Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Міжнародныя праграмы абмену. Як гэта працуе ў БДУ?

Хто з нас не хацеў бы апынуцца за мяжой па абмене? І не проста пабываць за мяжой, а яшчэ і атрымаць неабходныя веды па сваёй будучай прафесіі. А для супрацоўнікаў – абмяняцца досведам і павысіць свой узровень. Якія рэсурсы мае наш універсітэт і як гэтым скарыстацца, нам раскажа Аляксандр РЫТАЎ , намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязей па міжнародных праграмах, начальнік...

Уся праўда пра “Брыганціну”. Чаму туды імкнуцца дзеці

Добра, калі ў сям’і з’яўляюцца добрыя традыцыі і высокія мэты. Адной з іх у вялікай дружнай сям’і БДУ стаў спартыўна-аздараўленчы комплекс «Брыганціна» ў летні час. Куды з велізарным задавальненнем імкнецца трапіць кожнае дзіця, нават калі там прыходзіцца вучыцца. САК «Брыганціна» размешчаны за 7 км ад г.п. Радашковічы (Маладзечанскі р.), за 45 км ад Мінска ў лясным маляўнічым масіве на беразе...

Дарогу! Абітурыент ідзе!

Усе мы ведаем, як адбываецца паступленне і падача дакументаў. Усе мы ў курсе, які страх і хваляванне адольваюць кожнага абітурыента. З году ў год сыходзяць выпускнікі і прыходзяць першакурснікі. Звыклы кругаварот і плынь падзей, што наўрад ці зможа здзівіць наступным разам. Але як бы нам ні здаваўся ўвесь гэты шлях пройдзеным і даўно знаёмым, для новага чалавека, які толькі пераступае...

Уличный музыкант Андрей Гетов: “Мое занятие для души и для людей”

Как много раз за свою жизнь по пути на работу или учебу, или на обычной прогулке вечером, мы проходим мимо музыкантов, играющих для нас? Как часто мы останавливаемся и просто наслаждаемся игрой на инструменте? И каждый переход или спуск в метро превращается в миниатюрный концертный зал с особыми акустикой и атмосферой. Если говорить про выступления на улице в людных местах,...

Рурскае трыенале стартуе 18 жніўня

Еўрапейская культура грунтуецца на базавых каштоўнасцях эпохі Асветы. Рурская трыенале, з’яўляецца, бадай, самым невядомым для беларускага гледача еўрапейскім тэатральным фестывалем. Хоць пры гэтым на працягу многіх гадоў тэатральны форум з’яўляецца самым прэстыжным і ўплывовым ў Еўропе. Вось такі парадокс! Фестываль па-ранейшаму лічыцца адным з галоўных фэстаў Старога Свету, і праграма гэтага года — лепшае таму пацверджанне. Асаблівасць Рурскага трыенале заключаецца...

Вязанне для жыцця. Беларусы робяць шкарпэткі неданошаным дзеткам

Дабрачынная кампанія SocksforLife (Шкарпэткі для Жыцця) стартавала ў Беларусі. Гэта міжнародная ініцыятыва дапамагае дзеткам, народжаным раней за належны тэрмін– а такіх у нашай краіне з’яўляецца да 5000 штогод. Для іх вяжуць малюпасенькія ваўняныя шкарпэткі і не толькі. Але і тыя, хто не ўмее вязаць, могуць далучыцца. Што да чаго, распытваем аднаго з каардынатараў праекта Алёну КАВАЛЕНКА. — Спадарыня Алёна, чаму...

Прафесія як прызначэнне. Журналістка Сумбар Таганава пра вучобу ў Турцыі і Беларусі

  У юнацтве складана вызначыцца з будучай прафесіяй. Гэты працяглы працэс поўны сумневаў і страхаў. У маім жыцці гэта адбылося двойчы. Першы раз пасля заканчэння школы. Тады паспела толькі зразумець, як хутка ляціць час. І вось ужо я стаяла на парозе Тэхнічнага універсітэта ў Стамбуле. У першы раз прафесію мне выбіралі бацькі. З іх лёгка падачы я пайшла вучыцца на...

Удзельнік Young Cannes Lions, выпускнік БДУ: «Цяпер не буду казаць «не»

Штогод у французскім горадзе Каны, праходзіць Міжнародны фестываль крэатыўнасці «Cannes Lions». Сёння фестываль «Канскія Львы» налічвае больш за 80 прадстаўнікоў ва ўсім свеце і больш за 20 катэгорый для падачы заявак. Гэты год запомніўся беларусам перамогай Ангеліны Пісчыкавай, якая атрымала «Срэбнага Льва» ў катэгорыі «Дызайн». Дзякуючы мітапу «Cannes Flashback» ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца і з іншымі ўдзельнікамі фестывалю, якія прадстаўлялі...

Абітурыенты, якія здалі ЦТ на 100 балаў: «Вельмі важна настроіць сябе на лепшае» (+відэа)

Выпускнікі 2017 года паказалі добрыя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні, а 314 з іх змаглі атрымаць максімальны бал. У чым сакрэт такіх высокіх вынікаў?  Ці прыходзілася марнаваць увесь вольны час на падрыхтоўку да ЦТ? Ці заўсёды толькі «батанікі» атрымліваюць найвышэйшыя балы? Адказы на гэтыя пытанні далі абітурыенты, якія атрымалі 100 балаў на ЦТ 2017 года.  Нагадаем, што 92 абітурыента БДУ атрымалі...

З Кітая з любоўю. Студэнтка БДУ распавядае пра сваю вучобу ў Паднябеснай

У мінулым годзе ў студэнтаў Інстытута журналістыкі з’явілася магчымасць праходзіць гадавое навучанне ва ўніверсітэтах Кітая. Мы пагаварылі са студэнткай журфака Ірынай ДЗЕЙКАЛА, якая выкарыстала гэтую магчымасць і паехала на год у Хэнаньскі ўніверсітэт. – Вучоба ў Кітаі складалася з наступных прадметаў: аўдзіраванне, іерогліфіка, гутарковая кітайская мова, а ў першым семестры яшчэ і напісанне. Усё  цалкам абапіралася на вывучэнне кітайскай мовы,  –...

Маленькі беларускі свет — падарунак ад школы беларусістыкі замежнікам

З 1 па 16 ліпеня 2017 г. пры ўдзеле Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ прайшла 3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі. Два тыдні 50 слухачоў усіх узростаў з розных краін – ад ЗША да Японіі – знаёміліся з нашай мовай і культурай. Мерапрыемства падрыхтавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. «Міжнародная летняя школа беларусістыкі (МЛШБ)»– гэта двухтыднёвая адукацыйна-культурная праграма, у межах якой замежнікі маюць магчымасць не толькі інтэнсіўна вывучаць беларускую...