Выпрабаванне якасці. НДЛ прыкладных праблем біялогіі даследуе гіпаалергенныя прадукты і функцыянальнае харчаванне
НДЛ прыкладных праблем біялогіі дзейнічае ўжо 15 гадоў. Лабараторыя першыя гады праводзіла выпрабаванні сапраўднасці каньяку, вінаў і сокаў, а пасля перакваліфікавалася на працу з больш шырокім спектрам: тут пачалі рыхтаваць кадры вышэйшай кваліфікацыі, абараняць дыпломныя працы, весці актыўную даследчую дзейнасць. У 2014 г. НДЛ ўвайшла ў склад кафедры заалогіі, што пашырыла інтарэсы супрацоўнікаў лабараторыі, якіх на сёння 7 чалавек: тры...