Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Найлепшыя моладзевыя праекты БДУ–2016: Як стаць студэнтам на тыдзень ці вылучыць ДНК? (+відэа)

Вынікі конкурсу “Найлепшы моладзевы праект БДУ–2016” ужо падведзены, але вельмі хутка стартуе наступны этап цікавага паядынку. З новага каляндарнага года пачнецца і новая старонка летапісу гэтай падзеі. Пра самае неабходнае, што спатрэбіцца на цікавым шляху студэнта-стваральніка, а таксама імёны пераможцаў расказала начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Наталля КАПАЦЭВIЧ. – Наколькі зацікавіў праект студэнтаў –...

Тэатры БДУ на «Куфры–2016»: драмы і эксперыменты (+відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо ў 13-ы раз праводзіць Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар». З 24 па 30 лістапада сваю творчасць паказвалі ўдзельнікі 23 дарослых і дзіцячых тэатраў з 14 краін. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца ўпраўленне па справах культуры БДУ, народны студэнцкі драматычны тэатр БДУ «На балконе» і народны музычны тэатр-студыя «На філфаку» БДУ. Таксама разам з гэтымі калектывамі...

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра БДУ–2016

У Габеленавай зале рэктарата БДУ 18 лістапада прайшло ўрачыстае закрыццё “Трэцяга працоўнага семестра Белдзяржуніверсітэта–2016”. На мерапрыемстве прысутнічалі прарэктар універсітэта Уладзімір Сувораў, начальнік УВРМ БДУ Аляксей Багамазаў і сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч. Яны павіншавалі арганізатараў і самых актыўных удзельнікаў студатрадаўскага руху, выказалі думкі пра тое, што гэты неацэнны досвед – першы крок на шляху да прафесійнага станаўлення студэнтаў, і пажадалі...

Вучыць замежнікаў рускаму: слухачы спецыяльнасці “РКІ” атрымалі дыпломы пра перападрыхтоўку

Для факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ гэта другі выпуск спецыялістаў, якія змогуць навучаць рускай мове замежнікаў. Сёлета другі дыплом атрымалі сем студэнтаў, характэрна, што двое з іх зусім нядаўна самі былі замежнікамі. Максат Керымаў і Гуванч Ягшыгелдыеў з Туркменістана прайшлі шлях, што завецца, ад вучня да настаўніка: сем гадоў назад прыехалі ў Беларусь атрымліваць вышэйшую адукацыю як...

Прэзентаваны беларускі нумар расійскага часопіса “Філасофскія навукі”

У Маскве выйшаў беларускі нумар (№ 7, 2016 г.) расійскага часопіса “Філасофскія навукі”. Прэзентацыя спецыяльнага выпуску сімвалічна прайшла ў Міжнародны дзень філасофіі на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У прафесійнай аўдыторыі абмеркавалі не толькі вынікі сумеснай працы, але і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. А таксама закранулі праблемнае становішча гуманітарнай навукі ў сучасным грамадстве. Змены, якія адбываюцца ў сусветнай адукацыі, фарміруюць...

Як нараджаецца традыцыя. Студэнты і выкладчыкі ФФСН гарэзліва адзначылі Дзень сацыёлага

14 лістапада на факультэце філасофіі і сацыяльных навук сацыёлагі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень сацыёлага. З самай раніцы хол пятага паверха па адрасе вул. Кальварыйская, 9 запоўніўся студэнтамі і выкладчыкамі. Гэта і не дзіўна, бо сам Агюст Конт вёў прыём на ФФСН! Бацька сацыялогіі апынуўся простым і душэўным чалавекам, зусім як чацвёртакурснік Улад Міклашэвіч: сфатаграфаваўся з усімі ахвотнікамі і...

Умеюць любіць ФДА мацней за родны горад (+відэа)

Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ адзначае 55-гадовы юбілей! Святочны вечар “Давайце пазнаёмімся”, прысвечаны гэтай падзеі, прайшоў 23 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі. Замежныя слухачы факультэта здзівілі сваімі талентамі, распавялі пра родныя краіны і прадэманстравалі поспехі ў веданні рускай і беларускай моў. Гасцямі мерапрыемства сталі юныя артысты дзіцячага ансамбля танца БДУ “Літарынка”. Разам з лаўрэатам міжнароднага конкурсу “Еўрабачанне–2011” Лідзіяй Заблоцкай яны...

Дырэктар тэатральнага фестывалю БДУ Кацярына Саладуха: “Мы арыентуемся не на геаграфію, а на мастацкую каштоўнасць”

Калі судзіць па чалавечых мерках, фестываль «Тэатральны куфар» сёлета пайшоў бы ў сёмы клас. Узрост немалы, хоць і падлеткавы. Дырэктар найбуйнейшага міжнароднага форуму студэнцкіх і моладзевых тэатраў Кацярына Саладуха з ім ад самага нараджэння. На яе вачах фестываль вырас у паўнавартасную тэатральную падзею, якую добра ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі. Што самае галоўнае –...

Гід па «Тэатральнаму куфару»

  У насычанай праграме «Тэатральнага куфра» не разгубіцца хіба што выкшталцоны тэатрал і заўсёднік папярэдніх «куфраў». Не з’яўляючыся такімі, мы звярнуліся па дапамогу да загадчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ Людмілы САЯНКОВАЙ, спыталі, якія пастаноўкі з праграмы яе зацікавілі, і склалі для вас адмысловы гід. «Вялікае перасяленне. Вырадкі» (па п’есе Мікалая Рудкоўскага «Вялікае перасяленне вырадкаў», рэж. Ягор Наймарк) Чаму...

«Я так гуляю!»: пазлы «Тэатральнага куфра–2016»

Ужо ў трынаццаты раз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правядзе Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзеввых тэатраў «Тэатральны куфар», урачыстае адкрыццё якога адбудзецца 24 лістапада ў Ліцэі БДУ. У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел 23 дарослыя і дзіцячыя тэатры, а таксама тэатральныя дзеячы з 14 краін – Беларусі, Расіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Турцыі, Узбекістана, Сербіі, Марока і Ірана....

Тыдзень беларускага PR: Трэнды. Выклікі. Перспектывы (+відэа)

Пад такой назвай прайшоў форум у Інстытуце журналістыкі БДУ з 1 па 3 лістапада. Пагрузіцца ў атмасферу сувязяў з грамадскасцю дапамагалі ток-шоу, круглыя сталы, а таксама майстар-класы. Больш за 50 беларускіх PR-экспертаў-практыкаў, спецыялістаў і даследчыкаў БДУ дзяліліся з аўдыторыяй сваім досведам. Штогадовы праект прымеркаваны да прафесійнага свята спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю ў Беларусі, які адзначаецца 1 лістапада з 2013...