Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Used Friendly новыя ўладальнікі галоўнага рокавага “перніка”

Раз у год прыхільнікі рок-музыкі атрымліваюць унікальную магчымасць перахапіць бясплатны пернік і паглядзець выступленні нашых маладых груп. 6 снежня ў клубе “Тытан” адбыўся 13-ы моладзевы музычны фэст “Такія пернікі”. Упраўленне па справах культуры БДУ, сумесна з адміністрацыяй Маскоўскага раёна г. Мінска і музычнай кампаніяй BOOM ізноў даюць магчымасць музыкам, многія з якіх – студэнты ці выпускнікі БДУ – знайсці сваю...

У БДУ падведзены вынікі конкурса на найлепшы навуковы гурток

У адпаведнасці з палажэннем пра конкурс на найлепшы навуковы гурток Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 01.05.2016 па 27.10.2016 праведзены першы конкурс на найлепшы навуковы гурток БДУ. 1 этап конкурсу праходзіў з 1 па 31 мая 2016 г. у падраздзяленнях (факультэтах). Лакальнымі аргкамітэтамі, якія функцыянуюць на базе падраздзяленняў, абраны найлепшы навуковы гурток дадзенага падраздзялення. 2 этап праходзіў з 1 чэрвеня па 27...

«PARTY-ZAN ФІЛЬМ». Першы ў гісторыі айчынны фільм, які выходзіць у шырокі навагодні пракат (+ трэйлер)

Глядзіце беларускае кіно! Прэм’ера маладзёжнай прыгодніцкай камедыі ў Мінску прызначана на 29 снежня. Народная камедыя «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» стане першым у гісторыі айчынным фільмам, які выходзіць у шырокі Навагодні пракат. На навагоднія святы мы можам выбіраць паміж традыцыйнымі навагоднімі расійскімі франшызамi, замежнымі блокбастарамі і беларускай камедыяй. Фільм распавядае пра няўдачлівых маладых прыяцеляў — правінцыйным бізнесмене Лёху і таленавітага праграміста Дзяніса, якія...

История создания БГУ: 25 февраля 1919 г. – 30 октября 1921 г. Когда же был основан наш университет? (+видео)

Предисловие Уважаемые сотрудники и студенты, готовясь к 95-летнему юбилею альма-матер, мы детально изучили историю создания БГУ. Как вы знаете, БГУ празднует свой день рождения 30 октября. Эту традицию заложил в 1922 году В. И. Пичета, который решил начать отсчет годам жизни БГУ с 30 октября 1921 г., с того дня, когда в БГУ начались занятия. Но этому предшествовал большой подготовительный...

Вандраванне ў “сэрца” Еўропы

Чарговы экскурсійны тур для замежных студэнтаў БДУ, арганізаваны ўпраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, адбыўся ў мінулую суботу. Ранні выезд з унутранага дворыка роднага ўніверсітэта, тры гадзіны ў камфортным аўтобусе, і мы ўжо ў Полацку. Што характэрна, у складзе экскурсійнай групы былі прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўныя, каталікі, мусульмане – і розных нацыянальнасцяў: беларусы, расіяне, туркмены, казахі. Замежным студэнтам было асабліва цікава...

Каманда БДУ пераўзышла Гарвардскі ўніверсітэт

Дзве каманды БДУ перамаглі ў V Міжнародным студэнцкім конкурсе па міжнародным гандлёвым праве і камерцыйным арбітражы, які завяршыўся 28 лістапада ў Мінску. Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу была адкрыта англамоўная секцыя. Першае месца сярод англамоўных каманд занялі пяцікурсніцы факультэта міжнародных адносін БДУ Лізавета Трахаліна і Кацярына Шкарбута. У фінальным паядынку беларускія студэнты абышлі зборную юрыдычнай школы Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Другая...

Аб’явы

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ І МЕНЕДЖМЕНТУ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ бізнес-камунікацый, лагістыкі, менеджменту тэхналогій, ПРАФЕСАРА кафедраў лагістыкі, інавацыйнага кіравання, ДАЦЭНТА кафедраў бізнес-камунікацый, менеджменту тэхналогій, інавацыйнага кіравання, СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА кафедраў бізнес-адміністравання, бізнес-камунікацый, менеджменту тэхналогій, інавацыйнага кіравання. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: г. Мінск, вул. Маскоўская, 5, каб. 210, тэл. 2007863. Е-maіl: oopruk@sbmt.by, www.sbmt.by...

Што было ў «Тэатральным куфры»? Падведзены вынікі XIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў (+вiдэа)

Сем дзён і больш за дваццаць пастановак, акрамя таго майстар-класы і дыскусійныя клубы – БДУ прыняў XIII Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар–2016». Узнагароджанне пераможцаў адбылося 30 лістапада. Яскравы форум зладзіла ўпраўленне па справах культуры БДУ. Як адзначыла на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця фестывалю «Тэатральны куфар» яго ды­рэктар Кацярына Саладуха, ад тэатраў прыйшло больш за сто заявак, з...

Апрані маску і памяняй жыццё

Азначэнне “Вострыя рэспіраторныя інфекцыі” (ВРІ) ахоплівае вялікую колькасць захворванняў, выкліканых рознымі групамі вірусаў. Для тых, хто хварэе на ВРІ, характэрны такі набор сімптомаў: павышэнне тэмпературы, кашаль, боль у горле, насмарк, закладзенасць носа, галаўны боль, боль і ламота ў целе, дрыжыкі, слабасць, часам дыярэя, ваніты. Грып з’яўляецца адной з самых цяжкіх ВРІ. Спецыфічная прафілактыка гэтых захворванняў – прышчэпка ад грыпу, а...

Тыдзень геаграфіі ўпершыню прайшоў у БДУ

Геаграфічны факультэт сумесна з камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 22–30 лістапада ўпершыню арганізаваў “Тыдзень геаграфіі”. Супрацоўнікі кафедраў падрыхтавалі і паспяхова правялі цыкл мерапрыемстваў для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў геаграфіі, які ахоплівае амаль усе кірункі дзейнасці факультэта: “Гідраметэаралогія: навука і практыка будучыні”; “Геаэкалогія – прырода і грамадства”; “Геаграфія ў нашым жыцці”; “ГІС як сродак трохмернага мадэлявання”; “Геаграфічныя карты...

Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” пройдзе з 6 па 10 снежня ў БДУ

Выстава пройдзе па адрасе пр. Незалежнасці, 4. Сёлетні сезон маштабнай экспазіцыі прысвечаны 95-годдзю БДУ. З вітаннем да гасцей і ўдзельнікам звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Дзмітрый Іваноў. Асаблівасцю “Каменнай казкі” сёлета стане пашырэнне яе тэматычных паслуг. Будзе працаваць стол “Юнага геолага”. Кожны ахвотнік зможа ўдакладніць сапраўднасць і вызначыць паходжанне сваіх упрыгожванняў з “малахітавых скрыначак”. Навінкай гэтага сезона з’яўляецца таксама прапанова дзіцячай...