Кубінская ода: “БДУ, любоў мая”
Пакуль універсітэт рыхтаваўся да 95-гадовага юбілею, 40 гадоў з пачатку вучобы ў БДУ адсвяткаваў былы студэнт нашай alma mater – выхадзец Кубы Хасэ Мехіяс Дэльгада. І гэту значную дату выпускнік радыёфізічнага факультэта вырашыў адзначыць візітам у БДУ. Хасэ стаў адным з першых замежных студэнтаў, якія навучаліся ў БДУ. У той час (1976 год) наша краіна цесна супрацоўнічала з Кубай: не...