Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Найлепшыя дзеці

Навуковыя працы школьнікаў, якімі кіруе асістэнт кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ Алеся Аляксандраўна Шэвелева, не раз заваёўвалі медалі на міжнародных алімпіядах навуковых праектаў. Усе мае дзеці – найлепшыя, – сказала Алеся Аляксандраўна, калі я папрасіла даслаць для Vita яе ўлюбёнае фота з вучнямі. І сапраўды, толькі найлепшыя дзеці змаглі б прывезці пяць залатых і адзін бронзавы медаль з міжнародных алімпіяд....

БДУ з іншага ракурсу

Пераможцаў праекта «БДУ ў тваім фармаце» ўзнагародзілі 26 лістапада 2015 г. Конкурс праводзіўся па двух накірунках: відэа і фатаграфія. Удзельнікаў было каля 60, а прац – больш чым 500. Мерапрыемства стала добрай магчымасцю для маладых людзей «сябе паказаць ды на іншых паглядзець». Конкурс відэаролікаў праходзіў па трох тэмах. У намінацыі «Нататкі вандроўніка» перамогу атрымаў Юрый Аляксандраў (механіка-матэматычны факультэт) за працу...

Замежныя студэнты фарміруюць імідж беларускай адукацыі і Беларусі ў сваіх краінах (+відэа)

 Чалавек, як істота сацыяльная, не можа паўнавартасна жыць і развівацца ўдалечыні ад грамадства. Гэтак жа і культуры не могуць звычайна функцыянаваць адна без адной. У наш час практычна не засталося такіх культур, якія пазбягаюць судакрананняў з іншымі культурамі, за выключэннем нешматлікіх туземных плямёнаў, якія жывуць у самых закінутых частках нашай планеты. Падчас міжкультурнага абмену ствараюцца і перадаюцца каштоўнасці, нормы і...

Экзамен для «фабрыкі думкі». Каля 50 маладых аналітыкаў сабрала пятая, заключная, рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Парадак-2015»

Усе яны з’яўляюцца ўдзельнікамі нацыянальнай праграмы па пошуку, адборы і навучанні маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіравання «Разумныя сеткі». Сярод патрабаванняў да ахвотнікаў далучыцца да праекта былі наяўнасць аналітычных здольнасцяў, шырокі палітычны кругагляд і імкненне ствараць аналітычны прадукт для практычнага выкарыстання ў рабоце органаў дзяржаўнага кіравання. — Тры гады таму, калі праект толькі распачынаўся, мы знаходзіліся зусім у іншых і...

Навагодняя дабрачынная акцыя стартавала ў ІБМТ БДУ

Навагодняя дабрачынная акцыя стартавала ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ . Накіравана яна на збор сродкаў для будаўніцтва дзіцячага хоспіса ў Мінску. На працягу пяці дзён з 7 па 11 снежня студэнты ІБМТ арганізуюць кірмаш-продаж выпечкі і ласункаў уласнага прыгатавання. На імправізаваных прылаўках будзе прапанавана звыш 20 розных відаў мучных вырабаў. Тут можна набыць піражкі і эклеры з рознымі...

Бібліятэчныя забавы

Як ты ўяўляеш сабе бібліятэку? Ціхае і сур’ёзнае месца, дзе кожны студэнт “памірае” над падручнікамі? Сховішча самых складаных кніг? У гэты вечар аддзел абслугоўвання ІЖ і ФФСН фундаментальнай бібліятэкі БДУ выдаваў не слоўнікі, а настольныя гульні! – Прычын для свята цэлыя дзве. Па-першае, сёння Дзень філасофіі, а гэта важная дата для нашых студэнтаў-філосафаў. Па-другое, зусім нядаўна моладзь краіны адзначыла Дзень...

Інфаграфіка. Балонскі працэс. Як гэта працуе?

У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь нарэшце далучылася да Балонскага працэсу, і цяпер паволі ажыццяўляецца адаптацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі да новых умоў. Безумоўна, у навучанні студэнтаў і працы выкладчыкаў адбудуцца істотныя змены. Але, для таго, каб іх успрымаць, трэба разумець, што менавіта ў сябе ўключае Балонскі працэс. Мы паспрабавалі разабрацца у яго галоўных пранцыпах. Кацярына ІЛЬІНЦАВА

Што такое гаджэтаманiя?

З развіццём сучасных тэхналогій усё больш набірае звароты новая форма адыктыўных паводзін – гаджэтаманія ці гаджэт-адыкцыя. Адыктыўныя паводзіны – гэта дэструктыўныя паводзіны, якія выяўляюцца ў імкненні да сыходу ад рэальнасці з дапамогай адмысловай змены свайго псіхічнага стану. Найбольш распаўсюджаныя формы адыктыўных паводзін – гэта алкагалізм, наркаманія, змены харчовых паводзін, такія як пераяданне ці адмова ад ежы, не так здаўна распаўсюджаная...

Летапісец айчыннай журналістыкі

30 кастрычніка прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ доктар гістарычных навук Алег СЛУКА быў ушанаваны дыпломам лаўрэата конкурсу імя У. І. Пічэты за працу «Фундаментальнае даследаванне працэсу нацыянальнай камунікацыі» і серыю навуковай літаратуры пад агульнай назвай «Беларуская журналістыка». Справай усяго жыцця прафесара Алега Слукі стала вывучэнне шматбаковай, шматграннай дзейнасці айчынных масмедыя і найлепшых твораў нацыянальнай публіцыстыкі. Падзеі часоў перабудовы,...

Лекар грамадства (+відэа)

Вядомы сацыёлаг член-карэспандэнт РАН Жан Тошчанка выступіў 26 лістапада на факультэце філасофіі і сацыяльных навук з лекцыяй па тэме «Актуальныя праблемы грамадства ў свеце сацыяльных трансфармацый». Жан Тошчанка з’яўляецца доктарам філасофскіх навук, загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі сацыялогіі, дэканам сацыялагіч­нага факультэта РДГУ. Акрамя гэтага, ён вось ужо 20 гадоў галоўны рэдактар часопіса «Сацыялагічныя даследаванні». На лекцыі абмяркоўвалі ролю і месца,...

Гран-пры «пернікаў» атрымала Mindalevidnoe Telo

Гала-канцэрт ХII адкрытага моладзевага музычнага фэсту БДУ “Такія пернікі” стаў значнай падзеяй у культурным жыцці нашага ўніверсітэта 27 лістапада на ўваходзе ў клуб “Тытан” сабралася шмат моладзі, якая прагнула паслухаць добрую музыку і падтрымаць таленавітых выканаўцаў. Вікторыя і Кацярына, студэнткі першага курса факультэта міжнародных адносін БДУ, на такім мерапрыемстве ўпершыню. Яны з нецярпеннем чакаюць сваёй чаргі на ўваход, сціскаючы ў...