Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


На хвалі пазітыву з радыястанцыяй Unistar (+вiдэа)

22 снежня радыёстанцыі Unistar споўнілася 15 гадоў. У гэты дзень у 2000 годзе з радыёпрыёмнікаў краіны ўпершыню прагучалі пазыўныя 99,5 FM. У гонар юбілею на радыё прайшоў марафон “15 сяброў Unistar”. Ён стартаваў у сем раніцы і завяршыўся ў дзевяць вечара. У госці ў студыю, размешчаную ў галоўным корпусе БДУ, зайшлі самыя папулярныя беларускія выканаўцы: група J:Морс, «Без білета», Atlantica,...

У пошуках адкрытай зоны еўрапейскай адукацыі

20 снежня Пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел выступіў перад студэнтамі на фізічным факультэце БДУ. Сустрэчу арганізаваў Student English Club. Лекцыя была прысвечана Балонскаму працэсу на прыкладзе Вялікабрытаніі.. Брус Бакнел адзначыў, што ўдзел у Балонскім працэсе – гэта істотны крок насустрач глабалізацыі і пазнаванні Беларусі на сусветнай пляцоўцы. Адукацыя ў Злучаным Каралеўстве Англійская, уэльская і ірландская адукацыя ўяўляюць сабой 13 гадоў школьнага...

«Краса і сіла»

«Краса і сіла» – напэўна, так мог бы сказаць Максім Багдановіч, ведай ён, што ў клубе «Фудасін» спасцігаюць баявое мастацтва дзяўчаты. І не проста спасцігаюць, а робяць гэта ўпэўнена і вынікова. У сваім жыцці жанчына вельмі часта выконвае вялікі аб’ём таго, што звычайна не з’яўляецца абавязкам мужчыны з прычыны іх роду заняткаў і становішча ў традыцыйнай сям’і. Таму несумненна, што,...

Як студэнты ваююць са сном перад іспытам?

Сярод шматлікіх студэнцкіх звычак можна вылучыць адну, якая дастаўляе найбольшыя непрыемнасці – звычка рабіць усё ў апошні момант. “За ноч паспею” – у перыяд здачы залікаў, іспытаў, курсавых ці дыпломных прац гэта фраза, якая вымаўляецца з рознымі інтанацыямі, чуецца то тут, то там. Вядома, студэнты бываюць розныя, ёсць і такія, якія добрасумленна займаліся на працягу семестра. Аднак апошняя ноч перад...

БДУ падтрымаў кампанію Савета Еўропы “Рух супраць нянавісці” (+відэа)

Прэзентацыя кампаніі адбылася ў пятніцу ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. Арганізацыяй займаліся спецыялісты кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый. А мадэравала падзею загадчык кафедры Людміла Кажухоўская, якая абвясціла, што сёння ўдзельнікі разам з сусветнай супольнасцю скажуць “не” ксенафобіі, дыскрымінацыі і варожасці. З прэзентацыяй мэт праекта выступіла нацыянальны каардынатар кампаніі Дар’я Мірон. Слухачамі былі будучыя спецыялісты па рабоце з моладдзю....

Святочная акцыя “Навагодняя паштоўка” стартавала ў БДУ

Асаблівасць дадзенага мерапрыемства заключаецца ў тым, што запоўненыя ўласнаручна віншаванні на карпаратыўнай паштоўцы БДУ будуць адпраўлены адрасатам у той жа дзень. Такая цёплая рэтра-акцыя нагадае ўдзельнікам настальгічную сувязь часоў і пакаленняў, калі не было e-mail, і віншавальныя паштоўкі са зваротамі і пажаданнямі традыцыйна атрымлівала кожная сям’я ў паштовай скрыні. Першым сваіх родных павіншуе рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. А з...

Інфаграфіка. Хто дапаможа падарожнічаць танна па Еўропе?

Для беларускага студэнта адправіцца ў Еўропу без важкай сумы грошаў практычна немагчыма? Глупства. Сучасныя транспартныя кампаніі даюць магчымасць людзям перасоўвацца па Еўропе вельмі танна. Сярод іх у асноўным аўтобусныя перавозчыкі і авіякампаніі з таннымі пералётамі. Безумоўна, такое перамяшчэнне можа апынуцца не самым камфортным, але яго кошт з лішкам пакрые ўсе нязручнасці. Шкада, што танны транспарт не курсіруе па тэрыторыі Беларусі....

Air Penguins: даляцець да Таіланда

Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ ў складзе трэцякурснікаў Канстанціна Сокала, Аляксея Паліевіца, Паўла Шафцялевіча выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні ACM ICPC. Зборная БДУ паспяхова выступіла 5-6 снежня ў паўфінале гэтага спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургу і заваявала дыплом 2 ступені. На яе рахунку 8 вырашаных задач з 12 прапанаваных. Фінальныя спаборніцтвы пройдуць у маі 2016 года ў...

Віртуальная рэальнасць ці рэальная віртуальнасць?

Памятаю, як у дзяцінстве сцягваў прасціну з ложка, завязваў яе сабе на шыю і бегаў па кватэры, трымаючы ў руках «меч» — маміну качалку для цеста. Мне здавалася, што я супергерой, які ўмее лётаць і абараняць людзей ад небяспекі. Узімку разам з хлопцамі з двара будавалі велізарныя снежныя крэпасці. У тыя імгненні мы станавіліся непераможнымі ваярамі, і кожны абараняў свой...

Першыя крокі і ўпэўнены поступ. Студэнты БДУ займелі поспех на Кубку Беларускай федэрацыі каратэ сётакан

Працэс трэніроўкі каратыста – працэс доўгі, складаны і неаднастайны. Кожнаму, хто хоча дасягнуць поспехаў у дадзеным відзе адзінаборстваў, неабходна рэгулярна наведваць заняткі, самастойна выконваць фізічныя практыкаванні і адпрацоўваць фармальныя комплексы, прытрымлівацца пэўнага ладу жыцця і ўмець якасна адпачываць. Акрамя таго, неабходна адсочваць прагрэс на кожным этапе трэніроўкі. Адным з найважнейшых і даволі аб’ектыўных спосабаў вызначыць паспяховасць засваення спартсменам тэхнічных і...

У кожнага там свой лёс. “Госці” – фільм пра прытулак у Шчучынскім раёне

  У пачатку снежня кінаклуб “Фруза” на факультэце журналістыкі БДУ паказаў фільм-пераможцу у намінацыі “Найлепшы дакументальны фільм” “Лістапада–2015”. Ганаровым госцем сустрэчы быў сам рэжысёр фільма, выпускнік факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці журналістыка міжнародная Андрэй Куціла. Андрэй зрабіў сваю новую кінастужку “Госці”. У аснове фільма рэальная гісторыя з жыцця Аляксея Шчадрова – хлопца з дзіцячага дома, які працаваў фельчарам хуткай дапамогі. У...