Калядны баль на філфаку БДУ: топ-5 самых яркіх пар
Калядны дабрачынны баль разгарнуўся напярэдадні ў холе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага факультэта. Як распавяла карэспандэнту агенцтва “Мінск-навіны” арганізатар мерапрыемства Анастасія Нікіціна, калядны баль праводзіўся ўжо ў пяты раз. Сёлета ён меў адкрыты фармат – удзельнікам мог стаць студэнт любой сталічнай ВНУ. — Галоўная ўмова – наяўнасць запрашальнага квітка. Дзякуючы іх рэалізацыі мы зможам аказаць фінансавую падтрымку выхаванцам Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай...