Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


«Под сводами великих тех соборов, звучит орган, прославленный в веках»

Саюз жанчын БДУ ў мінулыя выхадныя арганізаваў паездку ў горад-патрыярх Полацк. Трэба прызнаць адразу, што шчаслівым уладальніцам гэтага тура незвычайна пашчасціла двойчы: у гэты дзень і надвор’е стаяла цудоўнае! Цёплае і з характэрнымі для кастрычніка кароткімі сонечнымі прамянямі. Не зусім, каб яно даслоўна адпавядала пушкінскаму радку, але, прызнаюся: з вышыні Сафійскага сабора можна было разглядзець плаўны рух багавіння ў Заходняй...

Працамі выдаўца гаворыць кніга

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы будучых журналістаў з прадстаўнікамі рознага роду СМІ і выдавецкіх структур Беларусі. Нядаўна адбылася адна з такіх. У сценах Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнты спецыяльнасці “Літаратурная работа” пагутарылі з начальнікам упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай працы БДУ Герасімавіч Наталляй Мікалаеўнай. Падчас гутаркі яны мелі магчымасць атрымаць адказы на шэраг самых разнастайных пытанняў, пачынаючы з падрыхтоўкі выпуску кніг, брашур, метадычных...

Конкурс фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце” праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце

Прыём заявак працягнецца да 8 лістапада ўключна. Запрашаюцца студэнты БДУ дзённай і завочнай формы навучання, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі. Адзначым, здымкі і відэаролікі могуць быць як аўтарскімі, так і выкананыя калектывам. Фатаграфіі павінны адпавядаць заяўленым тэмам: “Твары БДУ”, “БДУ ў эмоцыях”, “Сакавітае фота”, “У свеце жывёл”, “Нечаканы ракурс”, “Фотарэпартаж”, “Цуды прыроды”, “Люстраное адлюстраванне” і “Фота вандравання”. Відэаролікі прымаюцца па...

Кубак першакурсніка–2015

13 каманд змагаліся за званне самых творчых, самых кемлівых і самых спартыўных студэнтаў БДУ. Студэнтам трэба было пераадолець спартыўную і творчую часткі спаборніцтва. Спартыўны этап мерапрыемства быў прадстаўлены турыстычнай паласой перашкод, што стала выдатнай магчымасцю праверыць згуртаванасць удзельнікаў кожнай з каманд. Арганізатары правялі мноства пікетаў, у якіх студэнты прадэманстравалі каманднае майстэрства. Першакурснікі прайшлі 15 этапаў, якасць і хуткасць пераадолення якіх...

Квітнець і знаходзіць новыя таленты!

Клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» святкуе сваю першую гадавіну! Гэта падзея адбылася 30 верасня ў зале інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і мастацтве Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. За год свайго існавання маленькі паэтычны гурток з гучным дэвізам «Заклікаем да сябе ўсіх апантаных добрым мастацкім словам, на якой бы мове яно ні гучала» пера­тварыўся ў сапраўдны літаратурны клуб, які аб’яднаў студэнтаў універсітэта самых...

Усяго чатыры літары, а колькі любові і ласкі стаіць за гэтым словам! Дзень маці з БДУ (+відэа)

На гэтым тыдні святкуецца Дзень маці. Гэта свята можна назваць адным з самых светлых, самых добрых і самых цёплых дзён у годзе. Бо менавіта ў гэты дзень мы ўшаноўваем і віншуем самых блізкіх і дарагіх жанчын кожнаму чалавеку на святле. Мама… Адно слова, чатыры літары, а колькі любові і ласкі, колькі клопату, перажыванняў, колькі веры і надзеі стаіць за гэтым...

Як вывучыць кітайскія іерогліфы? Трэба практыка і цярпенне

Выкладчык журфака БДУ Дар’я Гіргель распавяла, як два гады працавала ў Хэнанскім універсітэце ў Кітаі. Кітай – гэта вельмі экзатычная краіна для студэнтаў і выкладчыкаў. Неяк так выйшла, што людзі ўяўляюць сабе стажыроўку за мяжой у Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, але ніяк не ў Кітаі. Аказваецца, што магчымасць патрапіць туды вельмі нават рэальная. Напрыклад, сёння ў Хэнанскім універсітэце вучацца маладыя...

Iран. Краіна, дзе ў адзін дзень можна сустрэць 4 пары года

 Зламаць стэрэатыпы, пазнаёміцца з іранскай культурай і навукай можна было 8 кастрычніка ў БДУ. Выстава праходзіла на ФМА, ў холе 6 паверха. І хоць экспазіцыя працавала толькі адзін дзень, гэтага хапіла, каб у марах пачаць планаваць наступны адпачынак каля Персідскага заліву. Чаму? Зараз паглядзім. Аб самой выставе Асаблівасцю стаў тэматычны падзел на дзве зоны: навуковую і культурную. Першая была прадстаўлена...

Ва ўніверсітэце прайшла серыя мерапрыемстваў, ініцыяванaя Саюзам жанчын БДУ

З 21 верасня па 5 кастрычніка ў БДУ прайшла серыя мерапрыемстваў напярэдані выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усе мерапрыемствы былі ініцыяваныя і арганізаваныя саветам ГА “Саюз жанчын БДУ”. 21 верасня адбылося адкрыццё выставы “Мая радзіма – Беларусь. Універсітэт у кантэксце дасягненняў”. C 22 верасня па 2 кастрычніка прайшла серыя мерапрыемстваў па факультэтах. 5 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылося заключнае мерапрыемства-канцэрт народнага...

«Калі кажуць пра тапаніміку – то гэта Рылюк». Да 80-годдзя са дня нараджэння выбітнага беларускага географа

У кожнага з нас пра навучанне застануцца цёплыя ўспаміны. І хутчэй за ўсё гэта будуць вобразы сяброў і выдатных выкладчыкаў. Геаграфічны факультэт багаты на такіх асоб. 80 гадоў таму нарадзіўся Георгій РЫЛЮК – выбітны бела­рускі тапаніміст і географ. З гэтай нагоды кафедрай фізічнай геа­графіі свету і адукацыйных тэхна­логій былі арганізаваныя адмысловыя навуковыя чытанні імя Г. Я. Рылюка. Напачатку была адкрыта...

У трэцім квартале ў БДУ выдана 37 кніг

У 3-м квартале ў БДУ выдана 37 кніг аб’ёмам 341,03 ўлікова-выдавецкага ліста: 23 – надрукавана ў друкарні; 14 – на ксераксах факультэтаў, 5 – электронныя выданні. З іх: навучальных выданняў – 26; навуковых выданняў – 11. На рускай мове выйшла 30 кніг; на беларускай– 2 кнігі;на замежнай  – 5 кніг. У друкарні аддрукаваныя 12 навучальных і 11 навуковых выданняў. Карачун,...