Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Як ацаніць свой жыццёвы баланс? У БДУ прайшла інтэрактыўная выстава “Свет псіхалогіі”

У рамках штогадовага фэсту практычнай псіхалогіі ў БДУ з 17 верасня па 9 кастрычніка 2018 года прайшлі інтэрактыўныя выставы “Свет псіхалогіі”, арганізаваныя псіхалагічнай службай. Яны ўяўлялі сабой інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі даведаліся пра напрамкі дзейнасці псіхалагічнай службы, формы і метады працы, пра прынцыпы кансультатыўнай дзейнасці, пра групавыя формы працы, разнавіднасці псіхалагічнай практыкі. Выставы былі арганізаваны на ўсіх факультэтах, даўшы...

20% усіх гульцоў – праграмісты. Эрудыты разбіраліся з “вузкімі” пытаннямі на інтэлектуальным турніры

XIV Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд прайшоў з 5 па 7 кастрычніка ў Ліцэі БДУ. Удзел у ім прынялі 36 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана і Латвіі. Гэта пераможцы і прызёры нацыянальных адборачных тураў. Ад Беларусі былі прадстаўлены восем каманд, адна з якіх – “Раніца ў забароненым лесе” – узяла бронзу ў “Што? Дзе? Калі?”...

І конь ператвараецца ў зебру! У БДУ прайшла лекцыя пра выявы і штучныя нейронныя сеткі

Чаму машыннае навучанне – гэта няпроста? Як ашукаць штучныя нейронавыя сеткі, і дзе наогул іх можна выкарыстоўваць? Адказы на гэтыя пытанні змаглі даведацца слухачы 4 кастрычніка на лекцыі, арганізаванай Саветам маладых навукоўцаў БДУ. Спікер – Віктар АТЛІГА, асістэнт кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі ФПМІ БДУ, назва яго выступлення – “Як ператварыць каня ў зебру, ці Апрацоўка выяў з дапамогай штучных...

“Кубак першакурсніка БДУ” прайшоў пад Саўндтрэк студэнцкага жыцця [+cлайды]

Універсітэцкі “Гай” адкрыў 29 верасня свае зялёныя дзверы для згуртаваных каманд першакурснікаў розных факультэтаў у межах штогадовага спартыўна-турысцкага конкурсу БРСМ “Кубак першакурсніка БДУ”. За невялікі перыяд навучання яны змаглі аб’яднацца ў дружныя калектывы, прадэманстраваць свае навыкі журы, прайсці тэматычныя этапы і атрымаць запаветны кубак.  Сабраць каманду, прыдумаць яркую візітоўку і запамінальны творчы нумар, зняць відэа на тэму “Дыскатэка 2000-х” і...

Фэставае жыццё даўжынёю ў сем дзён…”Тэатральны куфар БДУ” назваў фаварытаў 15-га сезону

З 20 па 27 верасня Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт расчыніў дзверы для творчых дэлегацый розных краін у рамках міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар–2018”. Прыглушанае святло, сум на тварах артыстаў, выбліскі камер і фінальныя словы вядучых: “Наш фэст завершаны! Будзем з нецярпеннем чакаць сустрэчы з вамі, дарагія сябры, у новым, 2019, годзе!” Вось і завяршыліся рэпетыцыі і праўкі рэжысёраў,...

Неоспоримые свидетельства. Знаменитый христианский писатель Джош Макдауэлл рассказал о Библии студентам исторического факультета БГУ

С открытой лекцией об истории Библии на историческом факультете БГУ выступил всемирно известный проповедник Джош Макдауэлл. Джош Макдауэлл поделился своей сокровенной историей. Он родился 17 августа 1939 г. в семье фермеров. Да-да, на данный момент он несет на своих плечах опыт 80-го года жизни. Джош рассказал о личных фактах из своей биографии: детство, в котором на протяжении семи лет его...

“Бацькоўскі месяц” стартаваў у БДУ

На працягу ўсяго кастрычніка ў ВНУ пройдуць 26 тэматычных выстаў, акцый, брыфінгаў і іншых падзей, накіраваных на ўмацаванне сямейных традыцый і каштоўнасцяў. Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць усе факультэты і інтэрнаты БДУ.   Адкрые праграму тэматычнага месяца тыдзень “старэйшых” бацькоў. Прысвечана яна Дню пажылых людзей і стартуе акцыяй “Дом без адзіноты”. Удзельнікам нагадаюць пра тое, як важна часцей казаць сваім родным цёплыя...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: перыядычнага друку, гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, крыніцазнаўства, экалагічнага і аграрнага права, грамадзянскага права, дзяржаўнага кіравання, тэорыі літаратуры. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. IНСТЫТУТ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ БДУ...

Якія ідэі рэалізуе праект FABLAB на мехмаце БДУ для падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва? [+відэа]

Ствараць сеткавую інфраструктуру для падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва моладзі на платформах вытворчых лабараторый – на гэта накіравана праца праекта FABLAB. Майстэрня дае ўсім ахвотнікам магчымасць індывідуальнага самастойнага вырабу неабходных ім прадуктаў ці дэталяў. Як функцыянуе праграма і якія ідэі рэалізуе? Карані праекта Сёлета ў ліпені на базе кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі і НДЛ «Прыкладная механіка» механіка-матэматычнага факультэта БДУ сумесна з...

Кухарскіх спраў майстры. Хто выйграў “Кулінарны конкурс–2018”? [+cлайды і відэа]

Дзевяць каманд са студэнцкіх інтэрнатаў БДУ высвятлілі, хто з іх найлепшы ў кулінарным майстэрстве. “Кулінарны конкурс” Студэнцкага гарадка БДУ ўжо даўно стаў добрай традыцыяй аб’ядноўваць аматараў смачна паесці. Вялікія студэнцкія каманды не толькі падзяліліся адзін з адным кулінарнымі сакрэтамі, але і ператварылі ежу ў сапраўднае шоу! “Кулінарны конкурс” – традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, якое ўваходзіць у фэст студэнцкай творчасці. Конкурс праводзіцца...

Савет маладых навукоўцаў як брэнд. У пошуку сябе і новых магчымасцяў

«Натхненне. Маладосць. Поспех» – такі лозунг Савета маладых навукоўцаў (СМН) БДУ. І варта адзначыць, ён цалкам адпавядае брэнду арганізацыі і асноўным задачам яе дзейнасці. Вось ужо амаль год СМН узначальвае Наталля АНЦУХ, дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Рэдакцыя даведалася ў Наталлі, якія падзеі ўжо ўвайшлі ў гісторыю СМН, а таксама спытала пра тое,...