Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...


У рукі – руль! Як выбраць добры ровар

Ровар – просты і вельмі зручны сродак перамяшчэння. Як толькі пачынае цяплець, веласіпедысты змазваюць свае ланцугі і абкатваюць вуліцы Мінска. Некаторыя толькі пачынаюць гэты шлях і хочуць выбраць годны для сябе ровар. Але як яго выбраць? Колькі ён будзе каштаваць? І як доўга будзе эксплуатавацца? Паспрабуем гэта высветліць. Ровары дзеляцца на розныя катэгорыі: горныя, гарадскія і дзіцячыя, таксама ёсць і...

Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам” стартуе 1 верасня ў БДУ (+відэа)

Мерапрыемства накіравана на падтрымку выхаванцаў дзіцячага дома № 5 г. Мінска, а таксама шматдзетных, няпоўных сем’яў, тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, што адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.   Любы ахвочы студэнт, выкладчык, супрацоўнік БДУ можа прынесці канцылярскія і школьныя прылады, спартыўныя і іншыя тавары, неабходныя вучням да пачатку новага навучальнага года. Сабраныя прадметы прымаюцца па...

Інстытут нямецкіх даследаванняў прапануе студэнтам і выкладчыкам стажыроўкі ў Германіі і Аўстрыі

Інстытут нямецкіх даследаванняў быў заснаваны ў 1998 годзе ў рамках праграмы TRANSFORM Федэральнага ўрада Германіі. 3 кастрычніка 2011 года інстытут быў уключаны ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў студзені 2016 года быў пераназваны ў Інстытут вывучэння Германіі і Еўропы. Цэнтр «Інстытут нямецкіх даследаванняў» уключаны ў склад упраўлення міжнародных сувязяў і дзейнічае ў інтарэсах усіх факультэтаў і службаў БДУ, а...

Выяўлены новы від пахаванняў крывічоў канца I–пачатку II тысячагоддзяў нашай эры

Адкрыццё зрабілі студэнты гістарычнага факультэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава і Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама валанцёры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падчас чатырохтыднёвых археалагічных раскопак каля вёскі Наўры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці .   Удзельнікі экспедыцыі абследавалі чатыры археалагічныя аб’екты агульнай плошчай 460 квадратных метраў. Асноўная задача складалася ў вывучэнні курганнага...

Дружба и общая цель всегда приводит к успеху. Команда БГУ “Белый ветер” одержала победу на городском спортивном фестивале студотрядов

Командный дух, футбольные состязания, “Открытый диалог” на тему «Студотряды сегодня: взгляд в будущее», соревнования по волейболу среди команд-участниц, перетягивание каната, гиревой спорт… На стадионе БНТУ 5 августа прошел 4-й городской спортивный фестиваль студенческих отрядов, в котором приняла участие и команда сводного студенческого отряда БГУ “Белый ветер”. Программа спортивного фестиваля была очень насыщенная и масштабная. Студотрядовцы БГУ показали всю мощь и силу...

Поздравляем профессора, доктора юридических наук, заслуженного юриста РБ Степана Дробязко с юбилеем!

Доктору юридических наук, профессору кафедры теории и истории государства и права юридического факультета Белорусского государственного университета, заслуженному юристу Республики Беларусь Степану Григорьевичу ДРОБЯЗКО    исполнилось 95 лет. Степан  Григорьевич родился 7 августа 1922 года в крестьянской семье на Черниговщине, в украинском селе Вьюнище. Окончив с отличием школу, был призван в армию. В мае 1941 г. в числе лучших солдат был направлен в...

Беларускія спартсмены ў Каімбра: “ Мы выклаліся як маглі…”

25 па 27 ліпеня ў партугальскім горадзе Каімбра прайшлі VIII студэнцкія гульні па каратэ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 222 спартсмены з 21 краіны, кожны з якіх адстойваў гонар свайго ўніверсітэта. За медалі таксама змагаліся спартсмены з Беларусі, якія прадставілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. 25 ліпеня прайшлі спаборніцтвы ў катэгорыях індывідуальнае і каманднае ката, у якіх...

Студэнты гістарычнага факультэта БДУ выявілі тры мужчынскія ўпрыгажэнні вікінгаў – амулеты «молаты Тора»

  Шаснаццаць першакурснікаў і дваццаць валанцёраў – будучых гісторыкаў БДУ – прынялі ўдзел у археалагічных раскопках у Шумілінскім раёне (Віцебская вобласць). Тры мужчынскія ўпрыгажэнні вікінгаў, якія атрымалі назву «молаты Тора», адносяцца да IX-X стагоддзяў нашай эры. Такія амулеты належалі родавым воінам-вікінгам, бо зроблены яны не з дарагога металу, а з жалеза. З навуковага пункта гледжання, гэтыя знаходкі пацвярджаюць гіпотэзу навукоўцаў,...

Амерыканскі Мінск. Гід па ўстановах фастфуду горада

Ужо звыклай справай стала снедаць, абедаць і вячэраць не дома. Гамбургеры, бульба фры і кола выдатна замяняюць нам хатнюю кухню. Мінск можа пахваліцца разнастайнасцю фастфуду. З нядаўніх часоў моладзь усё часцей стала зазіраць у такія ўстановы, як KFC, Texas Chicken, Burger King, McDonalds, Hesburger. У барацьбе за наведнікаў фастфуд-гіганты ладзяць розныя акцыі і прапануюць прыемныя бонусы. Напрыклад, Burger King забяспечвае...

Ад айсбергаў да сланечнікаў: 5 выстаў, якія гарантуюць летні настрой (+відэа)

  У чарадзе экзаменаў, практыкі і дрэннага надвор’я непрыкметна наступіў жнівень, пасля якога – зноў халодная цьмяная восень. Прапануем папоўніць недахоп цёплых сонечных дзён і адначасова далучыцца да прыгожага, азнаёміўшыся са спісам самых летніх выстаў Мінска. «Вінцэнт Ван Гог. Мастак зорнага неба» Калі нехта і ведаў, як з дапамогай колеру перадаць адчуванне захопленага імгнення, то гэта быў Вінцэнт Ван Гог....

Міжнародныя праграмы абмену. Як гэта працуе ў БДУ?

Хто з нас не хацеў бы апынуцца за мяжой па абмене? І не проста пабываць за мяжой, а яшчэ і атрымаць неабходныя веды па сваёй будучай прафесіі. А для супрацоўнікаў – абмяняцца досведам і павысіць свой узровень. Якія рэсурсы мае наш універсітэт і як гэтым скарыстацца, нам раскажа Аляксандр РЫТАЎ , намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязей па міжнародных праграмах, начальнік...