Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


Студэнцкая адвакатура: у Юрыдычнай клініцы БДУ разглядаюць 250 рэальных спраў у год

Студэнты юрфака БДУ могуць пачаць свой прафесійны шлях яшчэ са студэнцкай лавы. Для гэтага ўжо 16 гадоў на факультэце працуе навучальная лабараторыя “Юрыдычная клініка”. Усё пачалося 1 снежня 2000 года, калі з’явіўся сумесны з ПРААН праект, у рамках якога кансультавалі ўцекачоў, гэта дзейнасць хутка сябе зарэкамендавала, і ўжо ў 2003 году ў адпаведнасці з загадам рэктара юрыдычная клініка стала структурным...

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі зладзіў курсы “Агульная англійская (узровень Intermediate)”

З 09.03.17 па 01.06.17 па рашэнні рэктарата БДУ на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі адбылася адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі “Агульная англійская (узровень Intermediate)”, у якой прынялі ўдзел 23 выкладчыкі структурных падраздзяленняў БДУ. Мэта дадзенага курса – развіццё навыкаў вуснай і пісьмовай камунікацыі на замежнай мове як у сітуацыях на побытавую тэматыку, так і ў сітуацыях прафесійнага і...

В БГУ реализуется проект APPLE по освоению космического пространства

В Белорусском государственном университете с октября 2016 года стартовал новый международный проект Erasmus+ «Прикладные учебные программы по освоению космического пространства и интеллектуальным робототехническим системам/APPLE» (Applied curricula in space exploration and intelligent robotic systems). Проект направлен на адаптацию, модернизацию и реструктурирование существующей учебной программы по исследованию космического пространства и интеллектуальных робототехнических систем; разработке новых сертифицированных курсов, апробацию обновленной учебной программы и...

Рамонт галоўнага корпуса БДУ. Што зменіцца?

Зараз у галоўным корпусе БДУ праводзіцца бягучы рамонт хола першага паверха і туалетаў. З усімі нюансамі планаваных паляпшэнняў дапамог разабрацца Уладзімір Васільевіч Рагавіцкі, прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце БДУ. Комплекс БДУ самы вялікі ў Рэспубліцы Беларусь. Многія будынкі з’яўляюцца помнікамі архітэктуры, што змушае ў такіх выпадках ажыццяўляць рамонтныя працы з асаблівай дбайнасцю пад наглядам Мі­ністэрства культуры і прызначаных навуковых кіраўнікоў. Для...

Жыць здорава! Студэнты БДУ на турзлёце паказалі сапраўдны камандны дух

З 19 па 21 мая на турысцка-аздараўленчай базе «Высокі бераг» Стаўбцоўскага раёна ля маляўнічай ракі Нёман прайшоў самы знакаміты праект БРСМ БДУ «Студэнцкі турысцкі злёт–2017», які з году ў год аб’ядноўвае больш за 250 студэнтаў-актывістаў з усіх пярвічных арганізацый БРСМ нашых факультэтаў, а таксама актыў шматлікіх студэнцкіх арганізацый БДУ. Сёлета тэматыкай турзлёту стала навука (медыцына, краіназнаўства, паліталогія, палеанталогія, філа­софія, робататэхніка,...

Мэтр беларускага ўсходазнаўства. Віншуем прафесара Уладзіміра Кошалева з юбілеем

  1 чэрвеня гэтага года найбуйнейшаму беларускаму арабісту, загадчыку кафедры гісторыі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктару гістарычных навук, прафесару Уладзіміру Сяргеевічу Кошалеву споўнiлася 70 гадоў. У. С. Кошалеў нарадзіўся ў 1947 годзе ў адным з выдатных куткоў беларускай зямлі – вёсцы Сасноўка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Рос будучы гісторык у сялянскай сям’і Сяргея Сямёнавіча і Веры Назараўны...

Сусветны дзень метралогіі. У БДУ дзейнічаюць цэнтры калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем

20 мая адзначаўся Сусветны дзень метралогіі, якая забяспечвае дакладнасць, пэўнасць і адзінства вымярэнняў у нацыянальным і глабальным маштабах. Значэнне метралогіі ўсёабдымнае. Няма такой галіны дзейнасці, дзе б не гралі важнай ролі дакладныя вымярэнні. «Вымярэнні для транспарту» сталі галоўнай тэмай Маскоўскага міжнароднага форуму «Дакладныя вымярэнні – аснова якасці і бяспекі–2017», які адбыўся ў Маскве на ВДНГ з 17 па 19 мая....

Тыдзень сям’і – свята, якое заўсёды з табой

Кар’ера ці сям’я? Перад такім выбарам часта апынаюцца маладзёны яшчэ падчас вучобы ў ВНУ. У БДУ ведаюць адказ! Ён вельмі кароткі: «і». І кар’ера, і сям’я. Як гэта магчыма, абмяркоўвалі падчас сустрэчы «Кар’ера і сям’я – складнікі поспеху», што прайшла 17 мая ў рамках Тыдня сям’і. Студэнцкія сем’і, а таксама сем’яніны «са стажам» з ліку супрацоўнікаў дзяліліся досведам, а несямейныя...

Вязынка–2017: «забыць не мае сілы» (+відэа)

20 мая, субота, 12 гадзін — штосьці нагадвае, праўда? Сонейка не шкадавала цеплыні для тых, хто прыехаў на «Вязынку» – хапіла на ўсіх (нават крыху засталося). І ўжо за некалькі гадзін да пачатку афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства большасць студэнтаў вілі вянкі з дзьмухаўцоў ды фатаграфаваліся каля сажалкі. Калі ісці на другі яе бок, можна пачуць, як сімфонія рапух становіцца нават гучнейшай...

Прафсаюз і моладзь. На міжнародным форуме ў БДУ дамовіліся пра сацыяльную падтрымку студэнтам

  22 мая 2017 года на пляцоўцы БДУ ў зале пасяджэнняў Савета БДУ адбылося адкрыццё міжнароднага форуму “Прафсаюз і моладзь – мы разам. Разам у будучыню!”. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін Еўропы і СНД, а таксама кіраўніцтва БДУ, галіновага прафсаюза, дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі, у рамках якога яны абмяняліся досведам працы па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і...

Фотавеламарафон – з прагай да стылю! (+відэа)

Фотаконкурс БДУ “Фотавеламарафон” набірае абароты. З кожным годам усё маштабней і цікавей. І ў гэтым, юбілейным, годзе арганізатары прыдумалі сюрпрызы. Конкурсу ўжо пяць гадоў, за гэты час павялічылася колькасць заданняў, партнёраў і ўдзельнікаў. Раніца 16 мая паблізу сёмага інтэрната была ранняй і вясёлай. Удзельнікі рабілі апошнія змены ва ўпрыгожванні сваіх ровараў, арганізатары заканчвалі апошнюю падрыхтоўку для конкурсу. І вось любімы...