Якія ініцыятывы сталі найлепшымі ў БДУ? Падведзены вынікі конкурсу “Найлепшы моладзевы праект БДУ” [+cлайды]
Падведзены вынікі штогадовага конкурсу УВРМ “Найлепшы моладзевы праект БДУ”. За 10 гадоў правядзення конкурсу было пададзена 165 заявак, а 41 праект па выніках абароны стаў пераможцам ці лаўрэатам. Удзельнікамі конкурсу могуць быць студэнты БДУ дзённай формы навучання і навучэнцы юрыдычнага каледжа. 4 і 5 снежня на геаграфічным факультэце прайшоў заключны этап конкурсу: студэнты абаранялі свае праекты перад журы. Экспертная камісія...