Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


“Літарынка”: сямейнае свята. Узорны дзіцячы ансамбль танца зладзіў душэўны канцэрт (+вiдэа)

 Добры і мілы канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, прайшоў у актавай зале Інстытута журналістыкі 10 сакавіка. Разам з бацькамі ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага ансамбля танца БДУ “Літарынка” выйшлі на сцэну павіншаваць прысутных са святам.  Цёплая атмасфера мерапрыемства спадабалася гледачам. На сцэне паказвалі свае таленты маленькія спевакі і танцоры. Родныя здымалі і фатаграфавалі сваіх малечаў, не стрымлівалі слёз ад кранальных момантаў. Слухачоў...

З гісторыі газеты БДУ. Уладзімір Мехаў ля вытокаў універсітэцкай шматтыражкі

Газета вядзе летапіс дзён і захоўвае ў сабе гісторыю для будучых пакаленняў. “Універсітэт” не выключэнне. Аднак, здараецца, архівы знікаюць, забіраючы з сабой факты пра падзеі мінулых гадоў. І тады адзіны захавальнік гісторыі – чалавечая памяць. Успомніць пра час, калі пачынала выходзіць наша газета, студэнтаў і тых, хто яе рабіў, мы папрасілі Уладзіміра Мехава, які ў прафесійным жыцці займаўся тым, што...

Святло пад кніжнай вокладкай. Адкрылася выстава да Дня праваслаўнай кнігі

14 сакавіка ў зале для працы з кніжнымі помнікамі (пр. Незалежнасці, 4, к. 229) адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Святло пад кніжнай вокладкай», прысвечанай Дню праваслаўнай кнігі. На выставе прадстаўлены кнігі духоўнага зместу з фонду фундаментальнай бібліятэкі БДУ, а таксама ўнікальныя выданні і прадметы царкоўнага атрыбутыкі з асабістай калекцыі старэйшага выкладчыка кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандра Іванавіча Гарбачова....

“Учеба никогда не заканчивается”. Иностранные выпускники БГУ о своей работе в Беларуси

В БГУ учится огромное количество иностранных студентов, и с каждым годом их количество только растет. Основания для поступления у всех разные. Кому-то хочется погрузиться в другую языковую среду, кто-то хочет ближе познакомиться с новой для себя культурой, а у некоторых есть желание остаться работать в Беларуси после обучения. В последнюю категорию вошли наши сегодняшние гостьи, которые рассказали о своей работе...

Як жывуць італьянцы? З 12 да 16 у іх “ціхі час” і могуць вызначацца з прафесіяй да 40 гадоў

У межах праекта «Магчымасці з БДУ» студэнтка 5 курса факультэта міжнародных адносін Ядзвіга Навуменка распавяла пра сваю стажыроўку ў Італіі. — Ядзвіга, па якой праграме вы патрапілі на навучанне ў Італію, і на які тэрмін яна была разлічана? -Праграма называецца Erasmus Mundus. На сёння, наколькі мне вядома, ёй на змену прыйшла іншая праграма акадэмічнай мабільнасці, Erasmus +. Мая праграма была...

Самы вялікі скарб Аляксандра Гарбачова. Выкладчык БДУ сабраў калекцыю рэдкіх кніг

Часта са сваімі выкладчыкамі студэнты бачацца толькі на лекцыях, таму за заслонай застаюцца многія цікавыя факты з іх біяграфіі. Курсанты ваеннага факультэта БДУ зрабілі неверагоднае адкрыццё падчас сустрэчы ў Фундаментальнай бібліятэцы са старэйшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі ФФСН Аляксандрам Гарбачовым. Яшчэ ў юнацтве яго захапіў свет кнігі і ён загарэўся ідэяй стварыць асабістую бібліятэку. Зараз яна мае больш за 3 000 цікавых...

Знайсці працу ў адзін клік. У БДУ створана электронная база рэзюмэ выпускнікоў

Для студэнтаў выпускных курсаў надышла адказная пара – пошук першага працоўнага месца. Сёлета ахвотнікам заняць вакантныя месцы па спецыяльнасці, а ў БДУ гэта 3000 толькі бюджэтнікаў, трэба быць асабліва актыўнымі: падвойны выпуск у ВНУ і сусветная тэндэнцыя моладзевага беспрацоўя. Аднак той, хто шукае, як вядома, знойдзе, а ўніверсітэт дапаможа: у БДУ з’явілася свая база рэзюмэ выпускнікоў. Ідэя стварыць пляцоўку, дзе...

Героі на заўтра. На Дошцы гонару БДУ з’явіліся новыя імёны

Традыцыйна ў канцы лютага абнаўляецца Дошка гонару БДУ. Надоечы на ёй змясцілі новыя імёны і фотаздымкі 32 супрацоўнікаў і 32 студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў у адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці ў мінулым годзе. У цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару прыняў удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ён адзначыў, што добрая традыцыя існуе ўжо цягам шасці гадоў....

#happybobrday: на ФФСН прайшоў фестываль кароткаметражак «Кальварыйскія Бабры»

На мінулым тыдні факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ адзначаў сваё 18-годдзе. Пяты год запар галоўным мерапрыемствам святочнага тыдня з’яўляецца фестываль кароткаметражнага кіно «Кальварыйскія Бабры». Сёлета ў ім удзельнічала дзесяць кінастужак з розных універсітэтаў краіны. Дэкан факультэта Вадзім Гігін, віншуючы ФФСН з паўналеццем, адзначыў, што кожны факультэт моцны сваімі традыцыямі. «У 18 гадоў ужо шмат што можна, калі верыць аб’явам...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ: вылічальнай матэматыкі, інфармацыйных сістэм кіравання, камп’ютарных тэхналогій і сістэм, неарганічнай хіміі, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ: біяфізікі, інтэлектуальных сістэм, інфарматыкі і камп’ютарных сістэм, квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, вылічальнай матэматыкі, метадаў аптымаль­нага кіравання, тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі, тэхналогій праграмавання, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, фізічнага выхавання і спорту, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, агульнай...

82,2 %. Па выніках зімовай сесіі ў БДУ паспяховасць студэнтаў расце

У БДУ распачаўся другі семестр, а значыць, прыспеў час пагутарыць пра вынікі зімовай сесіі і пэўныя змены ў арганізацыі навучання з начальнікам Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілай ХУХЛЫНДЗІНАЙ. Радуе першы курс Па словах Людмілы Міхайлаўны, агульныя вынікі зімовай сесіі выяўляюць станоўчую тэндэнцыю, якая назіраецца з мінулага года: паспяховасць студэнтаў увогуле расце, што не можа не радаваць. Па ўніверсітэце...