Дарога не даруе памылак!

Кожны кіроўца хоць раз у жыцці спяшаўся. У гэты момант здаецца, што высокая хуткасць – гэта выратаванне і спосаб кантролю над сітуацыяй. Большасць аўтамабілістаў пераацэньваюць выйгрыш у часе ад хуткай язды. Матэматыка дарожнага руху простая: развіваючы хуткасць 80 км/г замест дазволеных у населеным пункце 60 км/г, кіроўца выйграе на стандартным маршруце ўсяго пару хвілін. Але дзеля гэтых 120 секунд ён...

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адзначае 20-годдзе

  Гісторыя РІКК пачынаецца з даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якое ён даў 31 снежня 2005 г. Міністэрствам адукацыі і замежных спраў: «Да 31 снежня 2006 г. прапрацаваць пытанне аб заснаванні ў Рэспубліцы Беларусь Інстытута Канфуцыя». Пытанне было прапрацавана дастаткова хутка, і ўжо 5 ліпеня 2006 г. рэктар БДУ прафесар В.І. Стражаў падпісаў з Канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай...

Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...


Студэнт юрыдычнага факультэта БДУ Максім Сцефановіч пра палітыку, запатрабаваных спецыялістаў і ўкраінска-грузінскі досвед

У кастрычніку юрыдычны факультэт БДУ адзначае 90-годдзе. Больш за 3 тысячы студэнтаў вучацца па трох асноўных спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права, паліталогія. Студэнт факультэта Максім Сцефановіч распавёў газеце “Універсітэт” пра свае поспехі і планы на будучыню. Пра ўсвядомленасць выбару Максім вывучаю паліталогію і цікавіцца палітычныя ідэалогіяй і палітычнай тэорыяй, статыстычнымі даследаваннямі. Да паліталогіі Максім прыйшоў цалкам усвядомлена. “Ёсць і тыя, хто...

Класічная латынь яднае народы і стагоддзі

У сярэдзіне 16 стагоддзя Беларусь, якая з’яўлялася тэрытарыяльным ядром Вялікага Княства Літоўскага, была шчыльна інтэгравана ў духоўнае жыццё Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Здаралася, што выдатныя літаратары і вучоныя з Захаду пакідалі ахопленыя міжусобнымі або рэлігійнымі войнамі родныя мясціны і кіраваліся ў землі нашых продкаў, дзе ўжо сфарміраваліся рэальныя асяродкі гуманістычнай культуры і дзе яны мелі шанс знайсці прымяненне сваім ведам...

Мая краіна Беларусь. А ці ведаеце вы, што…

Беларуская мова вельмі самавітая Беларускі філолаг Ф.М. Янкоўскі вызначыў паміж беларускай і рускай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзясяткі сінтаксічных. Не кажучы ўжо пра лексічныя, якіх вялікае мноства. Таму здзіўляе, што некаторыя расійскія філолагі адносяць беларускую мову да «гаворкі» рускай мовы. Прычым на падставе ўсяго 8 фанетычных адрозненняў і некалькіх іншых слоў ужо абвяшчаецца наяўнасць...

Рэктар СПбГУП Аляксандр Запясоцкі: “Вышэйшая адукацыя не для кожнага, трэба даказаць сваё права на яе”

  Напрыканцы мінулага тыдня ў Мінск прыехаў рэктар Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў Аляксандр Сяргеевіч Запясоцкі. Тут ён падпісаў дамову пра партнёрства з БДУ і правёў лекцыю пра сучасную адукацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. У саміх гэтых падзеях нічога звышардынарнага няма. Рэктары іншых ВНУ часта прыязджаюць у БДУ, а дамова пра супрацоўніцтва – толькі дэкларацыя пра намеры. А вось...

22-ы кінафестываль “Лістапад” пройдзе ў Мінску з 6 па 13 лістапада

Паказы стужак нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад” пройдуць у кінатэатры “Мір” з 7 па 9 лістапада. Рэжысёры з 6 краін свету прымуць удзел у конкурсе нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ “Лістапад”. Прадстаўнікі 8 кінашкол Беларусі, Расіі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы пазмагаюцца за ўзнагароду “За найлепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно”. У конкурсе будзе прадстаўлена 26 кароткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Праграма...

Весткі з рэктарата

СТАРШЫНЁЙ Саюза жанчын БДУ абрана прафесар філалагічнага фа­­культэта Ірына Кaзакова. На­мес­нікамі прызначаны: па агульных пытаннях Ала Буціна (нам. дырэктара ФБ), па міжнародных сувязях – Ірына Алюніна (старшы выкладчык гістарычнага факультэта). Справаздачна-выбарная канферэнцыя саюза адбылася ўлетку бягучага года. Да гэтага аргані­за­цыю ўзначальвала дацэнт ФФСН Святлана Савіна, якая стала ганаровым старшынёй. Саюз жанчын БДУ – гэта некамерцыйная арга­нізацыя, створаная ў 1999 г....

Уверх па рэйтынгу

  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ўмацаваў свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету па версіі ўплывовага брытанскага агенцтва QS (THE — QS World University Rankings) і размясціўся ў групе вышэйшых навучальных устаноў, якія займаюць 421-430 пазіцыю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо другі год запар уваходзіць у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету – у 2014 годзе вядучая ВНУ краіны займала 491-500 пазіцыю. У параўнанні...

Па наш досвед

З 25 жніўня па 6 верасня ў БДУ ажыццяўлялася праграма павышэння кваліфікацыі «Арганізацыя навучання і навуковых даследаванняў» для 11 кіраўнікоў Чжэцзянскага Шужэн універсітэта, якія ў выніку атрымалі пасведчанні БДУ. Праект арганізаваны ўпершыню. На працягу курса навучання кітайскім калегам былі прачытаны больш за 10 лекцый, якія падрых­тавалі кіраўнікі падраздзяленняў БДУ. Тэмы датычыліся арганізацыі кіравання ВНУ: уплыву сектара эканомікі на фарміраванне тэма­тыкі...

Тэатразнаўца прафесар Таццяна Арлова – Чалавек-бясконцасць

Ці думалі Вы калі-небудзь пра тое, што такое бясконцасць? Як паспець дакрануцца да яе за адно зямное жыцце? У інстытуце журналістыкі БДУ віншавалі з 80-годдзем тэатральнага крытыка, прафесара і выкладчака кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Таццяну Арлову, чалавека-бясконцасць. Таццяна Дзмітрыеўна вылучаецца сваёй абсалютнай разнастайнасцю як прафесійнай, так і асабістай. Гэта і навуковы дзеяч, і выкладчык, і тэатральны крытык і журналіст. Выкладчыкі Інстытута...

Вандраванні можна лёгка сумяшчаць з вучобай!

У межах праекта “Магчымасці з БДУ” студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Вольга Ускробава (http://vk.com/id135383699) распавядае пра сваю стажыроўку ў Германіі.   – Вольга, добры дзень. Хочам даведацца самае важнае і цікавае з вашага досведу стажыроўкі. Пачнём з агульнага: якая краіна, які ўніверсітэт? – Добры дзень! Я праходзіла стажыроўку ў Германіі ў г. Бохум (Ruhr-Universität Bochum). – А зараз пра праграму:...

БДУ ў СМІ Беларусі

Цырымонія ўручэння дыплома «Ганаровы прафесар БДУ» прэм’ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу – Interfax.by, БелТА, БелаПАН (06.08), zviazda.by, 21.by, aif.by, megacat.by, радыё «Сталіца» (10.08), sb.by, СТБ, БТ-1, АНТ, Мінск 24 ДОК, edu.gov.by, (11.08), «Настаўніцкая газета», nastgaz.by (13.08). Вынікі залічэння на платную форму навучання ў БДУ – АНТ, СТБ, Мінск 24 ДОК (02.08), kp.by, respublika.sb.by, zviazda.by, «Звязда», Interfax.by, 21.by (05.08), baranovichi.by...